ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА
АДМИНИСТРАЦИИ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г. ГРОДНО
Полезные ссылки

 





 

 

Белорусскоязычные классы

      Паважаныя бацькі!

      Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь, руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.

      Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў Ленінскім раёне г. Гродна створаны ўмовы для навучання і выхавання дзяцей на беларускай мове ў дзяржаўнай установе адукацыі (далей – ДУА) “Сярэдняя школа № 32 г. Гродна” (вул. Ліможа, 11). Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Шывілька Ж.У. па тэлефоне 78 56 00.

      Запрашаем у беларускамоўныя класы!

                               

 


 

 

Наши координаты:

230023, г. Гродно, ул. Советская, 14,

 (0152)74-03-78 E-mail: len_roo@mail.grodno.by 

Яндекс.Метрика